Музычная субота!

І зноў нас чакае музычная субота - заўтра, 20 чэрвеня, з 20.30 выдатнай музыкай нас будзе радаваць Delay Sound System - Захар Шлімакоў і Нік Казанцэў і спецыяльны госць - Аляксандр Плавскі)))! Мы вельмі рады такой навіне, спадзяемся - і вы!

Бранч!

Сябры! Мы зноў прапануем вам нядзельныя бранчы ў нашым бары. Як вядома, бранч - гэта познi сняданак або раннi абед. Кожную нядзелю, з 12.00 да 15.00, вы зможаце на свой густ выбраць ежу i напоi са спецыяльнага меню i, па жаданню, дадаць келiх асвяжальнага prosecco! Чакаем вас кожную нядзелю!

Адкрытая бібліятэка ў Ў бар!

Сябры, 17 лютага ў Ў бар / Y bar кампанія SPP Stepanovski, Papakul & partners law firm запускае праект адкрытай бібліятэкі бізнес літаратуры "Бізнес-кнігі для ўсіх!".
Мы шмат чытаем добрых кніг па бізнесе і сумежных тэмах. Часцей за ўсё, пасля чытання яны стаяць на паліцы і толькі зрэдку пра іх ўспамінаюць.
А ёсць жа і тыя, каму б яны спатрэбіліся, натхнілі на зусім новую справу!
Так у нас нарадзілася ідэя даць карысным кнігам другое жыццё, арганізаваўшы ў публічным месцы адкрытую бібліятэку спецыялізаванай літаратуры.
«Мы б хацелі дапамагаць развівацца беларускаму бізнесу не толькі якасна падаючы свае паслугі, але і такім незвычайным спосабам - даючы пачытаць кнігі, якія некалі дапамаглі нам стаць лепш у тым, што мы робім», - кажа ідэйны натхняльнік праекта Аляксандр Сцепаноўскі, адвакат, кіраўнік партнёр SPP Stepanovski, Papakul & partners law firm.
Да ўдзелу ў гэтым праекце мы запрашаем кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх кампаній, якім блізкая гэтая ідэя.
Стэлаж з кнігамі будзе размешчаны ў нашым бары.
Да праекта можна далучыцца ў любы момант.
Не важна, будзе гэта адна кніга ад вас або 30 кніг - гэта будзе Ваш уклад у добрую справу! Кожная кніга адкрытай бібліятэкі будзе пазначана фірмовым знакам яе дарыльшчыка.
Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да агульнай справы ці яшчэ засталіся пытанні, пішыце нашаму спецыяліста па маркетынгу Аліне Курленко a.kurlenka@spplaw.by
Інфармацыйныя партнёры праекта PR у Беларусі, Marketing.by, Бізнес-школа ІПМ.

Музычная пятніца!

Сябры! У пятніцу, 26 верасня, у нашым бары вас чакае вельмі прыемная музыка і ўтульная атмасфера. Ну, а добрае віно - гэта як заўсёды!) Чакаем вас!

Стиль, арт. креатив, грампластинка, проигрователь, винил, макро, 1920x1080.jpg

Дзень усіх Святых у Ў!

Сябры! Усё ж Хэлоўін адзначаецца 31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых. Таму, у чацвер чакаем вас у Ў - абяцаем вясёлую вечарынку! А ўсім, хто прынясе нам смачны мушкатовы гарбуз - келіх глінтвейну для разагрэву! За музычны настрой адказны DJ Міця! Будуць танцы!!!

Read More

9.07.2013 Концерт Эмилиано Джипси Руфина и Маттео Тегу

Эмилиано Джипси Руфина и Маттео Тегу (бард и перкуссионист) — дуэт странствующих трубадуров из Италии вместе с нашим соотечественни-ком Димой Ску отправляются в тур «На всех парусах» по Беларуси, чтобы делиться своим творчеством с хорошими людьми.

Спасибо за посещение и рассказ друзьям.

600757_544345105625096_519028413_n.jpg

Музычныя вечары "Ўмбіент" з Аляксеем Кутузавым (dj I.F.U)

Аляксей Кутузаў, таксама ўсім вядомы як dj I.F.U., сумесна з Галерэя Ў і Ў бар , адкрывае серыю музычных вечароў лаунж музыкі пад назвай "Ўмбiент". Праект працягнецца прыкладна на 2 месяца, па чацвяргах, з нязначнымі зменамі ў датах. "Гэтая ідэя выношвалася даўно, праект планаваўся зімовым, але ў выніку ён атрымаецца вясновым, што нават і нядрэнна. Я доўга падбіраў падыходнае месца пад гэты музычны фармат і спыніўся на вінным Ў бары. Гэта любімы мной дэмакратычны бар, куды вы можаце прыходзіць з дзецьмі і атрымліваць асалоду ад прыемнай музыкі, размаўляючы і выпіваючы выдатнае віно.                                                                                                                            

Цяпер пра самае галоўнае, пра музыку. Музычныя вечары "Ўмбiент", як разавы праект, разлічаны прыкладна на 2 месяцы. Будзем слухаць спакойную, прыемную, месцамі эксперыментальную сучасную электроніку. Называйце гэты фармат chill out, lounge, як вам будзе зручна. Спачатку я буду граць для вас глыбокі ambient, розны спакойны IDM, затым, з прыходам вясны, на кожным вечары мы будзем дадаваць ўсё больш рытму, будзе шмат прыгожай bass music, digital hip hop ..... і калі наступіць лета, пад гукі рознага nu -disco, deep house'a і нават якой-небудзь прыемнай індзі-музыкі мы гэты праект зачынім.                                                                                                                                                         

"Ўмбiент" будзе праходзіць 3 чацвярга ў месяц, таму сачыце за анонсамі на Інтэрнэт рэсурсах. Адкрыццё намечана на 6 сакавіка, у сераду. І мы настойліва раім браніраваць столікі загадзя. Буду рады граць для вас. Welcome! "

2.jpg

Цёплыя сэндвічы!

Сябры, гэтай халоднай парой мы прапануем вам у бары “Ў”  ЦЁПЛЫЯ СЭНДВІЧЫ!  

На выбар: сэндвіч з котай, таматам і мацарэлэй ці сэндвіч  з салямі напалі, мацарэлэй і соусам песта!  Заходзьце пакаштаваць! Будзе смачна, абяцаем!  :)

Вінны вечар! Хутка!

Сябры! Нагадваем вам! 
18-га лістапада. А 18-й гадзіне. Дэгустуем з Аляксеем Міхальчыкам кантрасныя і насычаныя віна Іспаніі! 
Замаўляйце столікі, набывайце квіткі і далучайцеся да нас!)

винны вечар- 18га1.jpg

Другі "Вінны Вечар". 18-га лістапада.

Transient

Сябры! На падыходзе другі  “Вінны вечар”, і зноў кампанію нам складзе самелье Аляксей Міхальчык! На гэты раз спрабуем кантрасную і тэмпераментную Іспанію - чырвоныя, белыя, ружовыя і ігрістыя віна!

“Ў”Бар”  чакае вас 18-га лістапада  а 18-ай гадзіне. Кошт квітка 260 000. Квіткі можна набыць у нас з аўторка, а замовіць столік ужо зараз! Спяшайцеся, бо колькасць месцаў  абмежавана!)

Le Beaujolais Nouveau est arrivé!

Сябры! 15 лістапада ў нашым бары адзначаем свята маладога віна ці, як яго яшчэ называюць, Новы вінны год!!! Менавіта ў трэці чацвер лістапада прынята дэгуставаць ўраджай маладога бургундскага віна Beaujolais.

Божоле Нуво - гэта выдатнае віно сакавітага лалавага адцення. У яго свежы і прыемны фруктовы смак: адпіўшы яго, вы адчуеце адценні вішні, суніцы і нават банана, якія будуць потым доўга раставаць на языку. Гэта самае знакамітае віно рэгіёну Божоле і мы запрашаем вас ацаніць яго ў нашым бары! Браніруем ня столікі, а бутэлькі - колькасць іх абмежавана!

Забраць сваё віно можна будзе з 19.00 да 20.00, інакш пасля яго ўладальнікам стане іншы шчасліўчык!)

Чакаем усіх аматараў вясёлага свята!

Кава з сабой са зніжкай 10%!

Transient

Сябры! Мы ашчаджаем ваш час! Таму, калі ў вас няма вольнай хвілінкі пасядзець і выпіць у нас кубачак шыкоўнай кавы - мы зварым і аддадзім вам каву з сабой са зніжкай 10%!

Вінны вечар

Сябры! Нагадваем, што у нядзелю, 4-га лістапада, “Ў”Бар” запрашае вас на “Вінны вечар” з самелье Аляксеям Міхальчыкам! Будзем спрабаваць выдатнае віно з добрай ежай і атрымліваць асалоду ад цудоўнай кампаніі! 

Колькасць месцаў абмежавана! 

Таму спяшайцеся набыць квіток! Кошт 200 000, а у дзень «Віннага вечара» (пры наяўнасці месцаў) - 250 000!

Чакаем вас!

Transient