Le Beaujolais Nouveau est arrivé!

Сябры! 15 лістапада ў нашым бары адзначаем свята маладога віна ці, як яго яшчэ называюць, Новы вінны год!!! Менавіта ў трэці чацвер лістапада прынята дэгуставаць ўраджай маладога бургундскага віна Beaujolais.

Божоле Нуво - гэта выдатнае віно сакавітага лалавага адцення. У яго свежы і прыемны фруктовы смак: адпіўшы яго, вы адчуеце адценні вішні, суніцы і нават банана, якія будуць потым доўга раставаць на языку. Гэта самае знакамітае віно рэгіёну Божоле і мы запрашаем вас ацаніць яго ў нашым бары! Браніруем ня столікі, а бутэлькі - колькасць іх абмежавана!

Забраць сваё віно можна будзе з 19.00 да 20.00, інакш пасля яго ўладальнікам стане іншы шчасліўчык!)

Чакаем усіх аматараў вясёлага свята!