Адкрытая бібліятэка ў Ў бар!

Сябры, 17 лютага ў Ў бар / Y bar кампанія SPP Stepanovski, Papakul & partners law firm запускае праект адкрытай бібліятэкі бізнес літаратуры "Бізнес-кнігі для ўсіх!".
Мы шмат чытаем добрых кніг па бізнесе і сумежных тэмах. Часцей за ўсё, пасля чытання яны стаяць на паліцы і толькі зрэдку пра іх ўспамінаюць.
А ёсць жа і тыя, каму б яны спатрэбіліся, натхнілі на зусім новую справу!
Так у нас нарадзілася ідэя даць карысным кнігам другое жыццё, арганізаваўшы ў публічным месцы адкрытую бібліятэку спецыялізаванай літаратуры.
«Мы б хацелі дапамагаць развівацца беларускаму бізнесу не толькі якасна падаючы свае паслугі, але і такім незвычайным спосабам - даючы пачытаць кнігі, якія некалі дапамаглі нам стаць лепш у тым, што мы робім», - кажа ідэйны натхняльнік праекта Аляксандр Сцепаноўскі, адвакат, кіраўнік партнёр SPP Stepanovski, Papakul & partners law firm.
Да ўдзелу ў гэтым праекце мы запрашаем кіраўнікоў і прадстаўнікоў беларускіх кампаній, якім блізкая гэтая ідэя.
Стэлаж з кнігамі будзе размешчаны ў нашым бары.
Да праекта можна далучыцца ў любы момант.
Не важна, будзе гэта адна кніга ад вас або 30 кніг - гэта будзе Ваш уклад у добрую справу! Кожная кніга адкрытай бібліятэкі будзе пазначана фірмовым знакам яе дарыльшчыка.
Калі ў вас ёсць жаданне далучыцца да агульнай справы ці яшчэ засталіся пытанні, пішыце нашаму спецыяліста па маркетынгу Аліне Курленко a.kurlenka@spplaw.by
Інфармацыйныя партнёры праекта PR у Беларусі, Marketing.by, Бізнес-школа ІПМ.